Экалогія харчавання: Як вялікія ліцвіны ператварыліся ў памяркоўных бульбашоў?

Картопля з'явілася ў Беларусі ў XVIII стагоддзі дзякуючы апошняму каралю Рэчы Паспалітай Станіславу II Аўгусту Панятоўскаму, стаўленіку нямецкай дыверсантцы Кацярыны II. Слова «картопля» (па-руску «картофель») утварылася ад нямецкіх слоў «kraft» — сіла, уздзеянне, работнік і «teufel» — чорт, д'ябал, сатана, бес.

27.11.2015 Жыццё ў стылі «эка» Аўтар: Аляксей Купракоў Фота: nyaski.ru, namba.kg, virhos.net, rirl.ru, inqui.ru, msh.omskportal.ru

Нашы продкі таксама называлі бульбу «чортавым яблыкам» і бунтавалі супраць гвалтоўнага ўкаранення гэтага iнтрадуцэнта. Бунты былі падушаныя, людзі павешаныя, клубні пасаджаныя. На гэтым сканчаецца эпоха менталітэту Вялікага Княства Літоўскага — актыўнага, ініцыятыўнага, ваяўнічага і самастойнага і пачынаецца эпоха ментальнасці «тутэйшых» і «памяркоўных» бульбашоў Беларусі.

Якім бы фантастычным не падавалася гэта супастаўленне, давайце паспрабуем знайсці тут не выпадковасць, а прычынна-выніковую сувязь.

Еўрапейскі погляд, якi датычыцца ўплыву ежы на псіхіку, адлюстраваў яшчэ Гіпакрат у сваім «вучэнні пра тэмперамент». Характар чалавека, на яго думку, абумоўліваюць «ўнутраныя сокі» — жоўць, кроў і слізь, на якія ўплываюць «знешнія сокі» — ежа і напоі. Лішак слізістай ежы (чытай — бульбы) у рацыёне ўзмацняе флегматычнасць (чытай — памяркоўнасць), ад грэч. φλέγμα [flegma] — слізь.

Задоўга да Гіпакрата падобнай тэорыяй карысталіся егіпецкія жрацы, ужываючы яе для паляпшэння падпарадкавальнасцi рабоў і слуг. Дзеля гэтай жа мэты ў Старажытным Егіпце было вынайдзена піва, якое ўваходзіла ў штодзённы рацыён рабоў. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя і тэма асобнага артыкула.

Вяртаючыся да «бульбянага менталітэту», варта згадаць, што вытокі вучэння пра псіхадэлічны ўплыў ежы вядуць нас яшчэ далей на Ўсход, у Індыю. Старажытныя арыі, якія напісалі Веды, дзялілі ўсе прадукты харчавання на тры катэгорыі: «саттва» — прасвятляе розум, «раджас» — захапляе розум, «тамас» — азмрочвае розум.

Бульба, пра якую індусы нават нічога ня ведалі, як крухмалісты падземны клубень, адносіцца да апошняй катэгорыі — затупляючай. 

Ван Гог. Едакі картоплі

Нельга сцвярджаць, але можна меркаваць, што ў вялікай Iмперыі інкаў картопля таксама была ежай для рабоў і слуг — янакунаў і піньякунаў, што дазволіла інкам стварыць найбуйнейшую для таго часу піраміду таталітарнай улады. І, магчыма, уладалюбныя еўрапейскія каланізатары ўбачылі ў гэтым адзін з сакрэтаў «сусветнага панавання»: ні адна расліна, ні адна сельскагаспадарчая культура не навязвалася гэтак гвалтоўна і хітра, як бульба.

Прывядзем канкрэтныя гістарычныя прыклады. У Нямеччыне жорсткі прускі кароль Фрыдрых Вільгельм I на пачатку XVIII стагоддзя абвясціў вырошчванне картоплі нацыянальнай абавязкам немцаў і сілай, з дапамогай драгунаў прымушаў саджаць яе.

Вось як пісаў пра гэта нямецкі аграном Эрнст Дучык: «Строгае пакаранне пагражала супраціўцам, а часам даводзілася пагражаць жорсткімі мерамі пакарання, напрыклад адразаннем насоў і вушэй». Далей гэтыя меры распаўсюдзіла на ўсходнеславянскія народы згадваная раней немка Кацярына II, а дакладней, Сафія Аўгуста Фрэдэрыка Ангальт-Цэрбсцкая, пратэжэ якой быў Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі…

Астатнія далёка-ідучыя высновы рабіце самі. «Казка — быль, ды ў ёй намёк! Добрым малайцам урок...»

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 27.11.2015

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.

  • А можа разгадка яшчэ прасцей. Гэта ж крыжацветныя, паслёнавыя. Паслён яшчэ дур'ян называюць здэцца. Але з такой логікі і памідоры (таматы) ...туды сама... Ну яны хоць не падземныя...
  • Чистой воды бред,какие литвины великие?Бульба во всём виновата у автора.Родился и прожил сознательную жизнь в Беларуси и горжусь своим народом и страной,поэтому гадко читать высасывание из пальца.нужно смотреть в будущее а не фантазировать и будет счастье ,у шведов предки виккинги,кто они сейчас? Евреев унижали всю историю и в литературе образ сложился трусливого ,дрожащего ,а теперь перед ними дрожат арабы,завоевавшие полмира когда то.Жить надо сегодня и строить завтра. А нытьё по туманному прошлому уж точно превратит народ в нытиков.
  • Ассоциация детей и молодежи
  • Багна
  • Белорусская Антиядерная Кампания
  • Беларускі камітэт Дзеці Чарнобыля
  • Выратуем прыпяцкіе дубровы
  • Экадом
  • Городской лесничий
  • Дзіцячыя экалагічныя майстэрні
  • Мінскае роварная таварыства
  • Неруш
  • Велогродно
  • Живое партнерство
  • За чистую Припять
  • Время Земли