У Японіі стварылі ландшафтную карціну з выявай сімвала 2018 года

Бадай у самым прыгожым прыморскім парку Японіі выклалі выяву трох сабак – сімвала надыходзячага году. Памер незвычайнага лэнд-арта 22,5 на 27 метраў, перадае Euronews.

15.12.2017 Вакол свету Аўтар: Зелёный портал Фота: www.mirkrasiv.ru

Сёння любы чалавек можа атрымаць асалоду ад карціны, якую ў пачатку снежня стварылі супрацоўнікі і наведвальнікі парка Хітачы. Матэрыялам для выявы сабак, сімвала 2018 года, паслужылі расліны, сасновыя шышкі і разнастайны хмызняк.

Нацыянальны парк Хітачы знаходзіцца ў прэфектуры Ібаракі. Ён быў створаны ў 1991 годзе на месцы былой амерыканскай ваеннай базы. Агульная плошча парка займае 120 гектараў зямлі.

У розныя сезоны Хітачы квітнее і іграе разнастайнымі фарбамі. Плантацыі кветак створаны на схілах Міхарашы, адкуль адкрываецца від на пабярэжжы Ціхага акіяну.

Невыпадкова, што ў парку праводзяцца спецыялізаваныя фестывалі. Самы вядомы з якіх ''Гармонія і немафілы'', што праводзіцца ў маі, калі на схілах парка расцвітае больш 4,5 мільёнаў немафілаў (амерыканскіх незабудак) – кветак з празрыстымі сінімі пялёсткамі.

Акрамя незабудак на палях Хітачы расце больш мільёна нарцысаў, што распускаюцца сярод сосен, ля 170 відаў цюльпанаў. Ёсць у парку лясы і сады, забаўляльныя пляцоўкі для сямейнага адпачынку, кіламетры сцежак і веладарожак.

Зіма ж хавае ўсю жывую прыгажосць пад снегам да вясны.

ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 15.12.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.